воскресенье, 14 февраля 2016 г.

Ушанаванне памяці герояў і ахвяр вайны 1941-1945 гг.


Помнікі
     Кароткая даведка
1.
Помнiк
«Клятва партызан»


Устаноўлены ў парку 50-годдзя Савецкай улады ў 1967 годзе.
2.
Помнiк
 ахвярам фашызму



На скрыжаваннi вул. Е.Полацкай i Касманаўтаў. Абелiск устаноўлены ў 1965 годзе.   
3.
Помнiк Т.С.Марыненка



На вулiцы Е.Полацкай,26, каля будынка педагагiчнага каледжа, устаноўлены ў 1970 годзе.
Звёзды

Герою Советского Союза
выпускнице Полоцкого педучилища
Татьяне Мариненко
Посвящается


У этой стрелы обелиска,
Где ярко пылает звезда,

Я подвигу кляняюсь низко,

Твоим, наша Таня, годам.


Простой тебя вижу девчонкой,

Как утро, как птицы полёт.

Жила ты в деревне Зелёнка,

За что ж тебя чтит весь народ?



И сколько же лет тебе было,

Когда ты ушла воевать?

Я знаю: детей ты любила,

Учила их жить и мечтать.


Однажды над миром взлетев,

Ты сможешь в просторах Вселенной

Ты верила: будет мгновенье...

Все звёзды собрать для людей.




Потом раздарить их – пусть светят

И в радости всем, и в беде,

Чтоб было на нашей планете

Светло и спокойно везде.


И пусть ты звёзд не достала –

От пуль их закрыла собой,

Но сердце твоё заблистало

ля нас негасимой звездой.



Мы снова на марше, нас много,

За мир мы стоим до конца,

И нам освещают дорогу

Такие вот звёзды-сердца.
Надежда Ермак
4.
Помнiк
«Вызвалiцелям Полацка»

На плошчы Свабоды. Устаноўлены ў 1981 г. на месцы раней пастаўленага 17.9.1944 года.

5.
Помнiк экiпажу танка Т-34 Героя Савецкага Саюза У.Дз.Халева.

На скрыжаваннi дарог Полацк- Вiльнюс, Мiнск - Наваполацк. Танк на пастаменце ўстаноўлены ў 1980 годзе.

6.
Помнiк
23-м воiнам-гвардзейцам

На вулiцы Ленiна,41, на правым беразе Заходняй Дзвiны. Скульптурная кампазiцыя з группы воiнаў i стэлы з журавамi, на якой пералiчаны iмёны воiнаў 158-га гв. СП 51-й гв.сд, якiя 3.7.1944г. прарвалiся да моста, захапiлi плацдарм i ўтрымлiвалi яго да падыходу сваiх войск. Устаноўлены ў 1989 годзе.
7.
Курган
Бессмяротнасцi

У паўдневай частцы горада, на левым беразе Заходняй Дзвiны. Насыпаны ў 1966 годзе.

8.
Памятны знак ахвярам фашызму


Камень-валун у памяць пра 20 тыс. закатаваных i  растраляных ваеннапалонных i мiрных грамадзян. Устаноўлены ў 1985 годзе на правым беразе р.Палата, памiж Спаскiм гарадком i Cпаса-Еўфрасiннеўскiм манастыром.
https://drive.google.com/file/d/0BzwKxSn9Zz
OjaXlGZEotcGFEYWs/edit
9.
Помнiк
А.К.Гараўцу

На вул.Е.Полацкай, перад будынкам ляснога тэхнiкума. Устаноўлены бюст з бронзы ў 1973 годзе.

10








11. 
Мемарыяльная дошка А.I.Зыгiну
Файл:Zigin.png


Помнік З.Тусналобавай-Марчанка

Вул.Зыгiна, на будынку канторы грамадскага харчавання. Устаноўлена ў 1978 годзе.







Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка прысвечаны ганаровай грамадзянцы Полацка, быў адкрыты ў 1987 годзе, Герою Савецкага Саюза, медыцынскай сястры, якая выратавала ў гады Вялікай Айчыннай вайны многія жыцці.

Тобою гордится планета


Муз. Н.М. Петренки

Фронтовой сестре,
Герою Советского Союза
З.М. Туснолобовой-Марченко посвящается.



Ты, Зина, в легендах воспета,


И песни слагают ветра


О том, что гордится планета


Тобой, фронтовая сестра.



Не раз средь свинцового ада,


Казалось, у смерти в плену


Твой слышался голос: “Я рядом,


Я вынесу, я дотяну...”



Когда же подбитою птицей


Упала ты в гуще огня,


Просила: “Друзья, отомстите


За Полоцк родной, за меня”.



И мчались в атаку машины,


И в грозном солдатском строю, -


“За Зину, за Зину, за Зину!” –


Стучали сердца в том бою.



Какие ты вынесла муки...


Но чтобы Отчизна жила,


Не только ей ноги и руки,


И сердце б своё отдала.



Пусть ветер судьбы наши годы


Закружит и вдаль унесёт,


Твой подвиг во славу народа



В сердцах поколений живёт.
Надежда Ермак

Марыненка Таццяна Савельеўна нарадзiлася 25.1.1920 года у в. Сухi Бор  Полацкага раёна. У 1939 годзе скончыла Полацкае педвучылiшча. Працавала настаўнiцай у в. Зяленка. З першых дзен акупацыi ўзначалiла падпольную камсамольскую арганiзацыю Сястронскага сельсавета. Наладзiла сувязi з адной з падпольных груп Полацка. Дзякуючы яе iнфармацыi ў значнай меры была паралiзавана дзейнасць варожай агентуры. У 1942 годзе стала разведчыцай партызанскага атрада. Атрымлiвала звесткi аб акупантах, iх узброенасцi, перафармiраваннi i руху вайсковых часцей i эшалонаў. У канцы лiпеня 1942 года Таццяна была фашыстамi арыштавана. 2 жнiўня яе растралялi. У 1965 годзе ёй было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

1 лiпеня 1944 года нашы войскi, ахапiўшы паўдневую частку Полацка, адрэзалi немцам выхад з горада у паўночна-заходнiм напрамку ўздоуж левага берага р. Заходняя Дзвiна. Уначы i ранiцай 3 лiпеня немцы контратакавалi нашы войскi, але безпаспяхова. Савецкiя войскi пачалi штурм Полацка. Да 6 гадзiн ранiцы 4 лiпеня горад быў ачышчаны ад нямецкiх акупантаў i на будынку былога кадэцкага корпуса быў узняты чырвоны сцяг.
Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага 31 злучэнне i вайсковая часць, якiя штурмавалi горад, i найбольш вызначылiся пры яго вызваленнi, былi ўдастоены ганаровага звання «Полацкая».
  За  вызваленне горада больш чым  30 савецкiх воiнау атрымалi званне Героя Савецкага Саюза.

Халеў Васiль Дзмiтрыевiч нарадзiўся 14.1.1913 г. у Марыйскай АССР. На фронце з 1941 года. Камандзiр танка 47-га асобнага агнявога танкавага палка вызначыўся у баях за вызваленне Вiцебскай вобласцi.2.7.1944г. у баi за Полацк праявiў гераiзм, адвагу i самаахвярнасць. Знiшчау працiўнiка з пушкi i агнямета, калi скончылiся боепрыпасы, адбiваўся гранатамi. Гiтлераўцы падпалiлi танк. Халеў з таварышамi згарэў у танку, але ворагу не здаўся. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.3.1945 года. Пахаваны у брацкай магiле на плошчы Свабоды ў Полацку.

Драўляны i чыгуначны масты фашысты прыкрывалi моцным агнем, утрымлiвалi iх да апошняга моманту, бо гэта быў у iх апошнi шлях да адыходу. Нашым войскам неабходна было захапiць пераправы. Асаблiва важным быў драуляны мост у цэнтры горада. Гэту задачу блiскуча выканала 51-я гвардзейская стралковая дывiзiя. Перадавы яе атрад – 8-я рота аутаматчыкаў 158-га гвардзейскага стралковага палка на чале з гвардыi лейтэнантам А.М.Грыгор ‘евым з ходу рашуча атакавау варожую роту аўтаматчыкау, якая ахоўвала мост, у рукапашнай схватцы, агнем i гранатамi знiшчаў ворагаў i кiдаў iх у раку.
 З успамiнау камандуючага 6-й гвардзейскай армii I.М.Чысцякова:
  … Южнее железнодорожной станции сохранился деревянный мост.  Мы понимали, что мост заминирован и вот-вот может взлететь в воздух. Во что бы то ни стало надо было обезвредить эти мины и сохранить мост для переправы. Было принято решение направить к мосту специ-альную группу, усиленную саперами. Перед ней была поставлена задача захватить мост. Я видел, как гвардейцы, которыми командовал лейтенант А.И.Григорьев, подползли к мосту и вскочили на него. Противник открыл по ним сильный огонь из пулеметов. У всех была одна мысль: ох, взлетит сейчас мост! Проходит минута, мы видим, что гвардейцы продвигаются дальше. Значит, саперы успели обезвредить мост. Все! Мост пройден. Своими  смелыми действиями эти двадцать три человека спасли жизнь тысячам своих товарищей.

Курган быў насыпаны на ўшанаванне памяцi жыхароў Полацка i Полацкага раена, якiх загубiлi гiтлераўцы ў Вялiкую Айчынную вайну, а таксама воiнаў, што загiнулi ў баях на тэрыторыi Полацка i Полацкага раена. У курган прывезена зямля з брацкiх магiл Аршанскага, Верхнядзвiнскага. Глыбоцкага, Лепельскага. Полацкага, Расонскага, Шумiлiнскага, Ушацкага раенаў, з Брэсцкай крэпасцi-героя, з могiлак савецкiх воiнаў на Альшанах у Празе. Курган ( вышыня 10 м) дамiнуе над наваколлем. Каля яго падножжа запалены Вечны агонь, пад мармуровай плiтой замуравана завяшчанне нашчадкам 2017 года, на другой мармуровай плiце высечаны памятны надпiс.

Гаравец Аляксандр Канстанцiнавiч нарадзiўся 12.3.1915 года у в. Машканы Сенненскага раена Вiцебскай вобласцi. У 1930-1931 гг. жыў у Полацку i вучыўся у лясным тэхнiкуме. Скончыў Ульянаўскую летную школу у 1935 годзе. 6.7.1943 г. На Курскай Дузе гвардыi старшы лейтэнант Гаравец уступiў у бой з 20 варожымi бамбардзiроушчыкамi i 9 з iх збiў. Ен- адзiны у свеце летчык, якi збiў столькi самалетау ворага у адным баi, але загiнуў сам. Усяго А.К.Гаравец зрабiў 74 баявыя вылеты, удзельнiчаў у 11 паветраных баях, збiў 11 самалетаў. 28.9.1943 года яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Зыгiн Аляксей Шванавiч нарадзiуўся 30.3.1896 г. У Растоўскай вобласцi. За абарончыя баi пад Полацкам у чэрвенi-лiпенi 1941 года i прарыў з акружэння А.I.Зыгiн атрымаў падзяку камандуючага Заходнiм фронтам. Яму было прысвоена званне генерал-маёр, быў узнагароджаны ордэнам Ленiна. У наградным лiсце сказана: «…здолеў арганiзаваць абарону i супрацiўленне на рубяжах, у вынiку чаго працiўнiк увесь час стрымлiваўся i нёс вялiкiя страты,…пры выхадзе з акружэння начной атакай пры асабiстым кiраўнiцтве прабiў у абароне працiўнiка брэш, дзякуючы чаму 62-i корпус з усiм камандаваннем выйшаў з акружэння, працiўнiк панес вялiкiя страты.» Загiнуў у бiтве за Дняпро у 1943 годзе. У Палтаве Зыгiну ўстаноулены помнiк, а адна з вулiц Полацка носiць яго iмя.

Комментариев нет:

Отправить комментарий