воскресенье, 31 января 2016 г.

20. Вызваленне Полацка. Подзвіг 23-х гвардзейцаў

Полацкая аперацыя





Подзвіг 23-х гвардзейцаў 

З рашэння выканаўчага камітэта Полацкага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 16 мая 1984 года: "У мэтах увекавечання подзвігу 23-х гвардзейцаў і ў сувязі з 40- годдзем вызвалення Беларусі і г. Полацка ад фашысцкіх захопнікаў перайменаваць вуліцу Лепельскую ў вуліцу імя 23-х гвардзейцаў."

Бітва за вызваленне Беларусі працягвалася ўжо другі тыдзень. Чырвонай арміяй вызвалены ад фашысцкіх захопнікаў Віцебск, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск… А на правым флангу нашых наступаючых войск воіны 1-га Прыбалтыйскага фронту ўсё яшчэ вядуць бой за Полацк. Часці 6-й гвардзейскай і 4-й ударнай арміі выйшлі на ўсходнюю, паўночна – ўсходнюю і паўднёвую ўскраіны горада. Палкі 51-й гвардзейскай стралковай дывізіі, пераадольваючы жорсткае супраціўленне гітлераўцаў, уварваліся ў Задзвінне і пасля цяжкага бою, які працягваўся каля сутак, вызвалілі яе і выйшлі да левага берага Заходняй Дзвіны.

Адчуўшы пагрозу фарсіравання ракі і прарыў нашых часцей з поўдню ў цэнтр горада, гітлераўцы днём 3-га ліпеня ўзарвалі чыгуначны і аўтамабільны масты, якія звязвалі левабярэжную і правабярэжную яго часці. Аднак яны да апошняй мінуты захоўвалі трэці мост у заходняй частцы горада, які спадзяваліся выкарыстаць для адводу рэшткаў сваіх падраздзяленняў у цэнтральную частку Полацка, дзе яны мелі значныя сілы і якую ўсё яшчэ спадзяваліся ўтрымаць.

Гэты нешырокі драўляны мост, які к вечару 3-га ліпеня ўсё яшчэ быў цэлым, вораг надзейна ахоўваў з двух бакоў. Мост быў замініраваны, і гітлераўцы разлічвалі ўзарваць яго толькі ў самым крайнім выпадку.

Наша камандаванне вырашыла раптоўнай атакай захапіць мост і выкарыстаць яго для пераправы сваіх войск у цэнтральную частку горада, размешчаную на правым беразе ракі. Выкананне гэтай задачы камандзір 158-га палка 51-й гвардзейскай стралковай дывізіі падпалкоўнік М. К. Бялоў даручыў гвардыі лейтэнанту А. М. Грыгор'еву. Лейтэнант Грыгор'еў хаця і быў малады (яму было толькі 22 гады), але паспеў ужо заслужыць добрую славу смелага, знаходлівага і рашучага афіцэра, здольнага вырашаць самыя складаныя баявыя задачы. Для выканання загада Грыгор'еў узяў з сабой 22-х гвардзейцаў і павёў іх у бой.

У прадранішняй імгле гвардзейцы скрытна падабраліся да маста і, закідваючы гранатамі і паліваючы агнём з аўтаматаў гітлераўцаў, засеўшых ва ўмацаваннях перад мастом, прымусілі іх да ўцёкаў. На плячах адступаючага ў паніцы праціўніка нашы воіны ўварваліся на мост і рынуліся па ім да супрацьлеглага берага.

Насцігаючы ворагаў, яны расстрэльвалі іх з аўтаматаў, біліся ўрукапашную. Трэск аўтаматных чэргаў, крыкі і стогны параненых зліваліся ў адзін гул. Вораг асвятляў змагаўшыхся на масце ракетамі, але не мог падтрымаць сваіх агнём, бо ў гэтай сутычцы не разабраць было хто дзе. Перамагалі ярасны націск нашых байцоў, іх мужнасць і вывучка.

Калі гвардзейцы сталі набліжацца да сярэдзіны маста з правага берага па іх ударылі гарматы і кулямёты ворага. Гвардзейцы заляглі. I тут раптам у некалькіх месцах запылаў драўляны насціл.

Грыгор'еў загадаў некалькім байцам тушыць агонь на мосце, а астатнім загадаў:
—За мной! Наперад!
Страляючы на хаду, гвардзейцы кінуліся да правага берага ракі ўслед за камандзірам.

Баец Міхаіл Кажэўнікаў, які бег уздоўж кромкі маста, наткнуўся на нейкую скрынку і паваліўся. Успыхнула ракета і ён, узнімаючыся, убачыў: скрынка была запоўнена толавымі шашкамі. Вопытны салдат імгненна зразумеў — мост падрыхтаваны для ўзрыву. I ён, намацаўшы провад, які ішоў да ўзрыўчаткі, адным ударам нажа рассек яго на дзве часткі і кінуўся даганяць таварышаў.

Перабегшы па масту на правы бераг ракі, гвардзейцы ўварваліся ў варожыя акопы і ў кароткай сутычцы выбілі з іх фашыстаў. Але тыя свежымі сіламі тут жа перайшлі ў контратаку. Гвардзейцы адбілі і яе.

Прыкмеціўшы ў начной цемры, што непадалёк ад яго бліскаюць успышкі ад выстралаў, Грыгор'еў зразумеў: кулямётнае гняздо. Ён кінуў у яго адну за адной дзве гранаты. Успышкі патухлі. I тут жа яго апякло. "Паранены", — мільганула ў галаве лейтэнанта. Казах сяржант Тулеген Кабіеў кінуўся на дапамогу камандзіру, перавязаў яму рану.

Перасільваючы боль, лейтэнант агледзеўся. Вакол кіпеў бой. Павярнуўшы галаву да ракі, ён прыкмеціў: на мосце зноў агонь. - Вазьмі двух байцоў і на мост! Патушыце — загадаў камандзір Кабіеву.

Воіны кінуліся выконваць загад. Пад агнём праціўніка Тулен Кабіеў і яго рускі пабрацімы Іван Лук’янаў і Фёдар Наскоў, сарваўшы з сябе вопратку, збівалі ёй агонь на мосце.

Гітлераўцы прадпрынялі новую спробу скінуць гвардзейцаў з плацдарма ў раку. На гэты раз яны паслалі супраць іх яшчэ адну групу аўтаматчыкаў, атаку якіх падтрымалі мінамётным агнём. У новай сутычцы вызначыліся кіргіз Джумен Тулікубаеў і украінец Васіль Лаўрыненка. Абодва яны былі паранены, але працягвалі змагацца. Паў смерцю храбрых малодшы сяржант Кузьма Халопаў. Загінула яшчэ некалькі адважных гвардзейцаў.

Адбіўшы контратаку, тыя, што засталіся ў жывых, тут жа самі перайшлі ў наступленне і захапілі разваліны некалькіх дамоў. Адсюль яны павялі агонь па фашыстах, выкарыстоўваючы трафейную зброю, бо свае боепрыпасы былі ўжо на зыходзе.

Раптоўна, як па камандзе, варожы агонь заціх. Наступіла мінута звінячай, ашаламляльнай цішыні. "Што там яны яшчэ задумваюць? I чаму так марудзяць нашы?"

Толькі падумаў так камандзір, як пачуўся лязг гусеніц. 3-за развалін дамоў марудна выпаўзалі два варожыя танкі.
- Падрыхтаваць гранаты! -. загадаў лейтэнант.
Выйшаўшы з укрыцця, танкі прамой наводкай адкрылі агонь па гвардзейцах, якія заселі ў прыбярэжных акопах і развалінах дамоў. Пад прыкрыццём танкаў у атаку зноў пайшлі аўтаматчыкі. І зноў закіпеў бой. Успенілася, заклубілася, здавалася, запылала зямля ад разрываў снарадаў і мін.

Люта, адчайна, стойка змагалася жменька адважных гвардзейцаў, утрымліваючы захоплены імі плацдарм ва варожым беразе ракі і прыкрываючы ад знішчэння мост. Маладыя савецкія хлопцы, людзі розных нацыянальнасцей (так ужо распарадзілася вайна, сабраўшы іх у адно падраздзяленне), розных фізічных магчымасцей у гэтыя мінуты змагаліся як былінныя волаты. Ды яны і былі волатамі, няшчадна паражаючы ворага, які па-разбойнаму захапіў і спрабаваў утрымаць ужо сотні разоў палітую крывёю старажытную полацкую зямлю — часцінку нашай агульнай зямлі. Параненыя, сыходзячы крывёю, адважна біліся з ворагам пад кіраўніцтвам сына Расіі Аляксандра Грыгор'ева яго баявыя таварышы: украінец Іван Лысенка, казах Тулегед Кабіеў, кіргіз Джумен Тулікубаеў, чуваш Васіль Сапёраў, латыш Пётр Панцюс, карэл Іван Фралоў, марыец Міхаіл Песнеў, рускія Мікалай Хораў, Міхаіл Кажэўнікаў. Іх цяпер засталося толькі дзесяць, параненых, сцякаючых крывёю. Трынаццаць волатаў ужо палі ў баі, палі не дрогнуўшы, не адступіўшы.

I тут, нарэшце, з нашага берага па варожых танках, па атакуючай фашысцкай пяхоце ўдарылі гарматы. Прабіліся да берага і першыя роты стралковага палка, у якім змагаўся Грыгор'еў. Прыйшла падмога.

Фашысты перанеслі частку агню з плацдарма,на якім змагаліся грыгор'еўцы, на правы бераг, адкрылі шквальны кулямётны агонь па мосце. Наша пяхота залягла.

Гэта прыкмеціў лейтэнант Грыгор'еў і ён, паранены, пераадольваючы боль, папоўз да варожага кулямёта,які, захлёбваючыся, біў па супрацьлеглым беразе. Дапоўз і, зрабіўшы апошні кідок, закрыў сабой амбразуру варожага дзота. Кулямёт змоўк. Па прыкладзе свайго камандзіра, яго баявыя пабрацімы яфрэйтар Іван Лысенка, радавыя Мікалай Хораў і Васіль Сапёраў падавілі агонь другіх кулямётаў ворага. ...У канцы баявога данясення ў штаб аб подзвігу - герояў штурмавой групы лейтэнанта А.М. Грыгор'ева камандзір гвардзейскага палка падпалкоўнік М. К. Бялоў напісаў: "Гвардзейцы, выканаўшы баявое заданне, усе да аднаго палі смерцю храбрых".

За мужнасць, стойкасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні баявога задання па захопе маста і плацдарма на варожым беразе ракі, камандзір дывізіі генерал С. Чэрнікаў прадставіў усіх удзельнікаў таго бою да ўзнагарод ордэнамі. Прадставіў пасмяротна. Ніхто тады яшчэ не ведаў, што адзін з герояў застаўся ў жывых: параненага Міхаіла Кажэўнікава падабралі пасля бою санітары суседняга палка. Аднапалчанін Міхаіла Кажэўнікава палкоўнік у адстаўцы Ф. I. Селіванаў у кнізе "Гвардзейцы" расказаў аб тым, як ён адшукаў уцалелага воіна і таго санітара, які разам са сваімі таварышамі выратаваў яму жыццё.

Назіраючы з укрыцця за боем,санітар-сяржант С. Д.Алфёраў убачыў, як струмень полымя з фашысцкага агнямёта накрыў аднаго з воінаў і ў той жа час побач разарваўся снарад.Уверх узняўся фантан зямлі, а ў ім Алфёраў выразна ўбачыў ляцячае ў паветры чалавечае цела, ахопленнае полымем. Чалавек упаў ля берага і яго засыпала зямлёй.

Алфёраў і яго таварыш адкапалі воіна. Ён аказаўся жывым.Гэта і быў, як пазней высветлілася, Міхаіл Кажэўнікаў. Цяжка кантужанага, параненага ў руку і нагу, яго пераправілі ў медсанбат, а адтуль у адзін з падмаскоўных шпіталяў. Ф. Т. Селіванаў адшукаў Кажэўнікава праз 15 гадоў пасля вайны. Ён працаваў пасля дэмабілізацыі на будаўніцтве Куйбышаўскай гідрастанцыі, а затым шафёрам у Стаўрапольскім райспажыўсаюзе.

Па матэрыялах газеты "Сцяг камунізму" ад 15 чэрвеня 1984 г.

Цена жизни 
"Товарищ генерал, вот добровольцы -
Двадцать два гвардейца и их командир
Построены по вашему..." - "Отставить, вольно!
Значит, вы, ребята, пойдете впереди.
Все сдали документы и сдали медали.
К бою готовы, можно сказать...
Видали укрепленья?" - "В бинокль видали". -
"Без моста, ребята, нам город не взять".

Этот город называется Полоцк,
Он войною на две части расколот,
Он расколот на две части рекою,
Полной тихого лесного покоя.
Словно старец, он велик и спокоен,
Со своих на мир глядит колоколен,
К лесу узкие поля убегают -
Белорусская земля дорогая.

"Задача такова: в город ворваться,
Мост захватить и от взрыва спасти.
Моста не отдавать, держаться, держаться
До подхода наших танковых сил.
А мы-то поспешим, мы выйдем на взгорье,
Прикроем артиллерией смелый десант.
Как ваша фамилия?" - "Лейтенант Григорьев!" -
"Успеха вам, товарищ старший лейтенант!"

Этот город называется Полоцк,
Он войною на две части расколот,
Он расколот на две части рекою,
Полной тихого лесного покоя.
Словно старец, он велик и спокоен,
Со своих на мир глядит колоколен,
К лесу узкие поля убегают -
Белорусская земля дорогая.

Беги вперед, беги, стальная пехота -
Двадцать два гвардейца и их командир.
Драконовским огнем ревут пулеметы,
Охрана в укрепленьях предмостных сидит.
Да нет, она бежит! В рассветном тумане
Грохочут по настилу ее сапоги,
И мост теперь уж наш! Гвардейцы, вниманье:
С двух сторон враги, с двух сторон враги!

Этот город называется Полоцк,
Он войною на две части расколот,
Он расколот на две части рекою,
Полной тихого лесного покоя.
Словно старец, он велик и спокоен,
Со своих на мир глядит колоколен,
К лесу узкие поля убегают -
Белорусская земля дорогая.

Четырнадцать атак лавой тугою
Бились об этот малый десант.
Спасибо вам за все, товарищ Григорьев -
Командир десанта, старший лейтенант.
Вот берег и река, грохотом полны,
И мост под танками тихо дрожит...
Товарищ генерал, приказ ваш исполнен,
Да некому об этом вам доложить.

Этот город называется Полоцк,
Он войною на две части расколот,
Он расколот на две части рекою,
Полной тихого лесного покоя.
Словно старец, он велик и спокоен,
Со своих на мир глядит колоколен,
К лесу узкие поля убегают -
Белорусская земля дорогая.

31 января 1973
Юрий Визбор

3 июля 1944 года начали подготовку к форсированию Западной Двины и освобождению западной части города. Восточная и западная части Полоцка были связаны двумя мостами: железнодорожным и деревянным. Первый немцы попытались уничтожить, но полностью сделать им это не удалось. Взрывом оказались повреждены лишь средние пролеты моста. Оставался еще целым деревянный мост, по которому должны были отходить обороняющиеся на левом берегу немецкие части. Он уже был подготовлен к взрыву. С этим мостом связана самая героическаястраница освобождения города, о которой знает каждый горожанин. Для успешного завершения ликвидации гарнизона противника частям 51-й стрелковой дивизии необходимо было форсировать Западную Двину. Было очевидно, что если дивизия не сделает это своевременно, противник подтянет резервы и сможет провести контратаку.
Командующий 6-йгвардейской армией генерал-полковник И.М.Чистяков приказал командиру 158-го гвардейского стрелкового полка подполковнику М.К.Белову захватить сохранившийся южнее железнодорожной станции деревянный мост, который гитлеровцы заминировали и собирались уничтожить. Это позволило бы блокировать и уничтожить отступающие немецкие части и успешно форсировать реку. В направлении моста была брошена походная застава, усиленная саперами. Перед взводом автоматчиков, возглавляемым гвардии лейтенантом А.М.Григорьевым, была поставлена задача захватить мост. Под ураганным огнем противника на мосту закипел рукопашный бой. Гвардейцы дрались отчаянно. Раненный в руку М.Кожевников, заметив ящик с толом, успел перерезать провод, тянувшийся к взрывчатке, и столкнуть смертоносный груз в воду. Гвардейцы выбили врага, спасли и захватили мост. Через несколько минут противник снова бросился в контратаку, но она результатов не принесла. Более того, гвардейцы Григорьева продвинулись вперед, захватив плацдарм на противоположном берегу реки. Против них немцы бросили танки и пехоту. Во время этой вражеской атаки из 23 гвардейцев во главе с гвардии лейтенантом А.М.Григорьевым в живых остался лишь Михаил Кожевников, который, как и его товарищи, горел, облитый горящей смесью из огнеметов врага. Но близкий взрыв засыпал старшину землей и погасил пламя. Его откопали подоспевшие бойцы и отправили в госпиталь.

Из воспоминаний И.М.Чистякова:
«Я видел, как гвардейцы, которыми командовал лейтенант А.М.Григорьев, подползли к мосту и вскочили на него. Противник открыл по ним сильный огонь из пулеметов. Воины замерли. У всех у нас на командном пункте одна мысль: ох, взлетит сейчас мост! Слышу, как гулко бьется сердце. Проходит минута, еще, и мы видим, что гвардейцы во главе со своим отважным командиром продвигаются все дальше и дальше. Значит, саперы успели обезвредить мост. Все! Мост пройден. Вот уже движутся по нему наши подразделения. Дружной атакой они отбросили фашистов и завязали уличный бой»
Когда немцы почти отвоевали утерянные позиции, по ним с противоположного берега открыли огонь подошедшие артиллеристы. Артиллерийский огонь заставил немцев отступить. Сохранившимся мостом сразу же воспользовался командир наступавшего полка. По уже горящему мосту с левого берега успели прорваться несколько наших подразделений и в рукопашном бою отбили очередную контратаку гитлеровцев. Одним из первых среди вновь прибывших был гвардии сержант Дмитрий Константинович Фалин. Во главе своего взвода он переправился через реку Западная Двина по горевшему мосту, в рукопашном бою отбил вражескую контратаку и, несмотря на гибель 22 бойцов, держал оборону до прихода подкрепления. Лично им в том бою было уничтожено до взвода гитлеровцев.
В течение ночи на 4 июля на правый берег была переправлена вся дивизия, которая с рассветом перешла в атаку навстречу частям 22-го гвардейского стрелкового корпуса, наступавшим с северо-востока и востока. 154-й и 156-й полки 51-й дивизии смогли ликвидировать охрану деревянного моста и организовать еще один плацдарм. Это стало решающим моментом в битве за город.


В 1989 году на месте боя 23 бойцов 51-й гвардейской стрелковой дивизии, которые ценой своих жизней помогли удержать плацдарм, был установлен памятник.





Вот их имена:

22 гвардейца 158-й гв. стрелкового полка под командованием Григорьева А.М. 

Гардеев Н.А. Глушков Н.Ф. Гунько П.Г. Дысенко И.И. Ефимов И.Ф. Панцюс П.Г. Песнев М.Ф. Полищук М.И. Стельмах В.П. Саперов В.Н. Макаров А.С. Тиликубаев Д. Кабиев Т. Киселев А.И. Кравченко А.Ф. Лукьянов И.Ф. Лахреченко В.К. Носков Ф.А. Холопов К.П. Хорев Н.М. Фролов И.Ф.


Комментариев нет:

Отправить комментарий