воскресенье, 17 января 2016 г.

18. Акупацыйны рэжым

За перыяд акупацыi i ваенных дзеянняў Полацк быу ператвораны у руiны.


Руіны Мікалаеўскага вакзала


Руіны сінагогі

 Жыллевы фонд быў разбураны на 96%, знiшчаны ўсе культурныя i прамысловыя прадпрыемствы, чыгуначны вузел, культурна-асветныя ўстановы, пашкоджаны помнiкi даўнiны. Вялiкiмi былi чалавечыя ахвяры.
Акупацыйная палiтыка была накiравана на пераўтварэнне актыўнай массы «iншароднага насельнiцтва» у напаўпiсьменных рабоу.Усiмi сродкамi старалiся не дапусцiць супрацiўлення нашага народа, фiзiчна знiшчыць значную частку насельнiцтва. Полацк з моманту акупацыi, з 16 лiпеня 1941 года, знаходзiўся у адмiнiстрацыйнай зоне тылу группы армii «Цэнтр» да 4 лiпеня 1944 года. Адразу ж была ўведзена каменданская гадзiна i прапускная сiстэма. Перамяшчэнне было забаронена з 17 гадзiн вечара да 5 гадзiн ранiцы. Жыхары павінны былі здаць зброю і радыёпрыёмнікі. 
Гета было створана праз 2-3 тыдні пасля акупацыі горада. Усіх яўрэяў перасялялі ў раён вуліц Камуністычнай, Гогаля, Войкава, Інтэрнацыянальнай. На тэрыторыі гета знаходзілася амбулаторыя, электрастанцыя, сінагога, школа, пошта. Гета было абнесена дротам.Згодна дадзеным Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку пад час існавання гета немцы знішчылі больш за 7000 чалавек мірнага яўрэйскага насельніцтва. 
У Полацку на 10 жнiуня 1941 года знаходзiлiся 4300 ваеннапалонных. А на снежань 1942 года 24642 чалавекi. Ваеннапалонныя памiралi ад голаду i хвароб (штодзенна каля 32 чалавек). Стваралiся лагеры для бежанцау. Была ўведзена забарона на перамяшчэнне i бадзяжнiцтва.

 Звесткi аб ахвярах нямецка-фашысцкi злачынстваў па гораду Полацку:

    растраляна
   павешана
        забiта
ваеннапалонных
вывезена ў нямецкае
           рабства
усяго
жанчын
дзяцей

4 мужчыны

 100000
  мужчын
жанчын
49996
  2267
 851
  7844
  4156

Вандроўка па Беларусі

ШАНОЎНЫЯ ПЯЦІКЛАСНІКІ!


Прапаную вам стварыць настольную гульню, віктарыну і міні-энцыклапедыю 3 у 1 для вывучэння гісторыі, культуры, прыроды і геаграфіі Беларусі!!!
"Вандроўка па Беларусі" - гэта ўсё, што патрэбна для інтэлектуальнага адпачынку!
Нам спатрэбіцца гульнёвае поле-карта, карткі з выявамі гербаў, карткі з выявамі помнікаў архітэктуры, пытанні для віктарыны і г.д.
Для натхнення прапаную вашай ўвазе аналагічную гульню "Вандруем по свеце"

среда, 13 января 2016 г.

19. Аперацыя " Зорачка"


На тэрыторыі акупаванай Беларусі дзейнічала 8 аэрадромаў і 9 пляцовак для высадкі грузаў. У якасці адной з іх выкарыстоўвалася возера Вячэлле. Менавіта адтуль падчас аперацыі «Зорачка» Аляксандр Мамкін перавёз у савецкі тыл выхаванцаў Полацкага дзіцячага дома №1, якія павінны былі стаць донарамі для нямецкіх салдат. У ноч з 10 на 11 красавіка 1944 года лётчык дзявяты раз прыляцеў за імі. Пасадзіўшы дзесяць дзяцей і іх выхавальніцу, ён узляцеў, але быў атакаваны нямецкім знішчальнікам.
Лінію фронту авіятар перасёк ужо на палаючым самалёце. Па інструкцыі ён павінен быў выскачыць з парашутам, але не зрабіў гэтага. Гарэлі адзенне і шлемафон, плавіліся лётныя акуляры, ногі Аляксандра абвугліліся да касцей, але ён здолеў пасадзіць самалёт. Выйшаў з кабіны і страціў прытомнасць. Праз некалькі дзён героя не стала... Многія з тых дзяцей, якіх ён выратаваў, узялі яго прозвішча. Аб подзвігу Аляксандра Мамкіна нагадваюць кадры з кінахронікі, на якой лётчык саджае дзяцей у кабіну самалёта.

Обратный отсчёт. Операция "Звёздочка". Дважды спасённые ...

https://www.youtube.com › watch

воскресенье, 10 января 2016 г.

Абарона Полацкага ўмацаванага раёна

  Напярэдадні вайны Полацкі ўмацаваны раён быў укамплектаваны асабовым саставам па штатах мірнага часу. З 26 чэрвеня 1941 г. яго ўзначаліў палкоўнік М.С. Дэві. 27 чэрвеня 1941 г. пад Полацкам пачалі разгружацца эшалоны 174-й стралковай дывізіі 62-га стралковага корпуса 22-й арміі. Паласа абароны 174-й стралковай дывізіі была вызначана на мяжы ад Дзісны да Улы, уключаючы Полацкі ўмацаваны раён. 29 чэрвеня 1941 г. рашэннем Ваеннага савета 22-й арміі быў створаны Полацкі баявы ўчастак, начальнікам якога быў назначаны камандзір 174-й стралковай дывізіі камбрыг Аляксей Іванавіч Зыгін – адзін з выдатнейшых камандзіраў пачатковага перыяду вайны.
Полацкі баявы ўчастак уключаў у сябе і 61-шы Полацка-Себежскі УР з сістэмай дотаў у складзе пяці кулямётна-артылерыйскіх батальёнаў. Згодна з распараджэннем Ваеннага савета 22-й арміі к світанню 30 чэрвеня ўсе доты былі занятыя гарнізонамі і прыведзены ў баявую гатоўнасць.

Афіцыйная дата пачатку баявых дзеянняў пад Полацкам – 3 ліпеня 1941 г. У гэты дзень у паласе Полацкага ўмацаванага раёна нямецкія войскі пачалі агульнае наступленне. Нягледзячы на масіраваныя бамбардзіроўкі з паветра, артылерыйска-мінамётны абстрэл, шалёныя атакі і прадуманыя дзеянні 18-й матарызаванай дывізіі зламаць супраціўленне абаронцаў Полацкага баявога ўчастка з ходу немцам не ўдалося.

У ходзе цяжкіх баёў 4-7 ліпеня нямецкія войскі фарсіравалі Заходнюю Дзвіну і захапілі плацдармы на захад і на ўсход ад Полацка. Аднак захопнікі тут не толькі сутыкнуліся з упартай абаронай, але і самі падвергліся контратакам на заходнім і паўднёвым участках Полацкага УРа.

Не здолеўшы авалодаць Полацкам з фронту, нямецкія войскі, працягваючы весці баявыя дзеянні, перанеслі напрамак асноўных удараў у абыход Полацкага ўмацаванага раёна. З гэтай мэтай у раёнах Дзісны і Улы яны распачалі двухдзённую артылерыйскую падрыхтоўку і бамбардзіроўку пазіцый савецкіх войск.

9 ліпеня танкавыя злучэнні немцаў прарваліся к Віцебску. Становішча часцей, якія абараняліся ў Полацкім УРы, стала пагражаючым. Узнікла яўная небяспека акружэння. Але войскі Полацкага баявога ўчастка працягвалі стойка абараняцца. Яны не толькі наносілі ўрон ворагу ў абарончых баях, але і, улічваючы агульную абстаноўку на фронце 22-й арміі, смела контратакавалі часці вермахта, якія рваліся на ўсход.

З 9 ліпеня разгарэлася бітва на баравухскім напрамку, куды прыйшоўся ўдар каля 100 нямецкіх танкаў, якія падтрымлівала пяхота. Пад уздзеяннем моцнага агню праціўніка падраздзяленні УРа вымушаны былі пакінуць частку дотаў першай лініі. Абаронцы Полацка адбівалі па 4-5 атак праціўніка ў дзень, траплялі ў акружэнне, дэблакіравалі доты, контратакавалі і зноў вялі абарончыя баі. Паводле сведчання старажылаў, мясцовасць ля некаторых дотаў каля Баравухі-1 была ўсеяна трупамі нямецкіх салдат. Усяго ў баях за Баравуху вораг страціў забітымі каля двух тысяч чалавек. На працягу 10 ліпеня 174-я стралковая дывізія вяла ўпарты бой у паўночным сектары ўмацаванага раёна, працягваючы ўтрымліваць займаемыя пазіцыі.

Такім чынам, да канца 10 ліпеня 22-я армія вяла выключна цяжкія баі з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка, якія ахоплівалі з флангаў Себежскі і Полацкі ўмацаваныя раёны.

Чаму ж нямецкія войскі так упарта спрабавалі захапіць Полацк? Справа ў тым, што ў гэтыя дні на Смаленскай зямлі разгортвалася самая вялікая бітва пачатковага перыяду вайны, якая цягнулася два месяцы, - Смаленская. Яе вынікам стаў пераход групы армій «Цэнтр» да абароны. Асноўныя сілы 3-й танкавай групы, якую планавалася кінуць на Ленінград, былі скаваныя на маскоўскім напрамку. А Полацк з'яўляўся важным транспартным вузлом, захоп якога значна аблягчаў забеспячэнне нямецкіх дывізій. Хто ведае, наколькі была б эфектыўнай Смаленская бітва, калі б не стойкасць і гераізм воінаў 22-й арміі, у тым ліку 174-й стралковай дывізіі і Полацкага УРа, якія стрымлівалі 20 дзён націск некалькіх варожых дывізій.

З раніцы 11 ліпеня нямецкія часці працягвалі наступленне на баравухскім напрамку, спрабуючы развіць першапачатковы поспех. Да канца дня ўсе рэзервы абаронцаў Полацкага баявога ўчастка былі ўведзены ў бой, але ўзнавіць становішча ў напрамку Баравухі-1 не ўдалося. На працягу наступных трох дзён (11, 12, 13 ліпеня) праціўнік наносіў удары ў паўночным сектары, а з 15 ліпеня – у паўднёвым сектары Полацкага УРа. Баі за Полацк 12-13 ліпеня былі выключна жорсткімі. Неабходна адзначыць, што да 12 ліпеня супраць 6-ці дывізій першай лініі 22-й арміі гітлераўцы сумелі сканцэнтраваць 16 сваіх дывізій. На світанні 13 ліпеня, пасля завяршэння канцэнтрацыі злучэнняў 23-га пяхотнага корпуса немцаў (дзве пяхотныя дывізіі) на пазіцыях перад фронтам Полацкага ўмацаванага раёна, 19-я танкавая і 14-я матарызаваная дывізіі пачалі наступленне на Невель з плацдарма на поўнач ад Полацка (раён Уладычына). Вораг, які валодаў велізарнай перавагай, 13 ліпеня прарваў абарону нашых войск на поўнач ад Полацка і пачаў хутка прасоўвацца да Невеля, не прыпыняючы, тым не менш, атак на баравухскім напрамку. Прарыў Полацкага УРа ў гэтым месцы даў бы 3-й танкавай групе найкарацейшыя шляхі забеспячэння, якіх ёй так не хапала ў разгар Смаленскай бітвы.

14 ліпеня часці 174-й стралковай дывізіі працягвалі ўтрымліваць Полацкі ўмацаваны раён, адбіваючы атакі праціўніка ў напрамку Баравухі.

Да паўднёвага фаса ўмацаванага раёна асноўныя сілы немцаў пачалі падыходзіць 12 ліпеня з боку мястэчка Паставы. На вастрыё атакі ля мястэчка Гомель высоўся 2-гі батальён 18-га пяхотнага палка, узмоцнены палкавой, дывізіённай і карпусной артылерыяй. 15 ліпеня ў 4.00 нямецкія войскі пачалі інтэнсіўную артпадрыхтоўку, у ходзе якой мястэчка Гомель было літаральна сцёрта з твару зямлі. Асноўны агонь нямецкай артылерыі быў сканцэнтраваны на 2-х дотах першай лініі. На працягу гадзіны дзясяткі гармат расстрэльвалі іх ва ўпор.
У 5.00 гарматы перанеслі свой агонь углыб абароны 61-га УРа і 508-га стралковага палка 174-й стралковай дывізіі, і ў атаку пайшлі штурмуючыя групы 9-й і 10-й пяхотных рот 2-га пяхотнага батальёна. Нечакана для атакуючых адкрыў кулямётны агонь адзін з дотаў першай лініі. Яго падтрымалі доты другой лініі і палкавая артылерыя 508-га стралковага палка. Бой зацягнуўся. Толькі знішчыўшы частку байцоў 508-га стралковага палка, а другую частку прымусіўшы адступіць і панёсшы пры гэтым страты, нямецкія штурмуючыя групы прыступілі да асады дотаў. Прымяняючы агнямёты і падрыўныя зарады, 18-ты пяхотны полк немцаў да 13.00 знішчыў 5 доўгатэрміновых кропак і прарваў абарону савецкіх войск.

У гэты ж дзень часці 23-га армейскага корпуса немцаў з поўначы прарваліся к Полацку ў раёне Баравухі-2. Да канца дня, 15 ліпеня, нямецкім войскам удалося заняць левабярэжную частку Полацка.

Глыбокія флангавыя прарывы гітлераўцаў паставілі ў надзвычай цяжкае становішча 174-ю стралковую дывізію і ўсю 22-ю армію. У абстаноўцы, што склалася, Ваенны савет 22-й арміі вымушаны быў аддаць камбрыгу А.І. Зыгіну загад на адыход у бок Вялікіх Лук.

понедельник, 4 января 2016 г.

17."Ішла вайна народная..."

Гісторыя чалавецтва - гэта гісторыя войн, вялікіх і малых.
Пакланіцеся нізка-нізка
Тым, хто зведаў агонь і дым,
Стройным помнікам, абеліскам,
Салдацкім зорачкам баявым.
Ля салдацкіх магіл памаўчыце…
Кожны з мужных салдат збярог
Цішыню і сонца ў блакіце
І сцяжынку на школьны парог.





Першыя дні акупацыі


Помнікі У.І.Леніну і І.В.Сталіну ў Полацку

Полоцк - Разрушенный памятник Ленину в Полоцке во время оккупации, 1941 год
Разбураны помнік У.І.Леніна