воскресенье, 13 марта 2016 г.

Уладзімір Арлоў

Уладзімір Арлоў 

Беларускі гісторык, празаік, эсэіст, паэт, віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-Цэнтра Уладзімір Арлоў нарадзіўся 25 жніўня 1953 у Полацку. Пра сваіх бацькоў і ўласнае дзяцінства і юнацтва У. Арлоў піша ў эсэ “Мой радавод да пятага калена, або Спроба пазбегчы выгнання”. “Я нарадзіўся ў таты з мамаю ў год Змяі паводле ўсходняга календара і ў год смерці Сталіна — паводле савецкага. Мой дзень нараджэння — у жніўні, значыцца, у сакавіку, калі вялікі правадыр народаў нарэшце выправіўся на той свет, я ўжо існаваў, ды мог не нарадзіцца, бо пасля радыёпаведамлення мама пачулася зусім блага. Свет гінуў, ад роспачы мама ў істэрыцы рвала валасы і надоўга трапіла ў бальніцу. Але тым разам савецкая медыцына перамагла (нашы савецкія хворыя — самыя здаровыя хворыя ў свеце!), і, перачакаўшы, відаць, непамысныя для мяне дні задыякальнага знаку Льва, я шчасна нарадзіўся на трэці дзень Паненкі”.


У 1970 скончыў сярэднюю школу ў Полацку, з 1970 па 1975 быў студэнтам гістарычнага факультэта БДУ. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Наваполацку (1975—1976), карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара гарадской газеты “Хімік” (Наваполацк, 1976—1988), рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1988—1997). Быў членам рэдкалегій часопісаў “Спадчына”, “Калоссе”, “Крыніца”. Жанаты з паэткай і журналісткай Валянцінай Аксак, мае двух сыноў.

Вядомасць пісьменніку прынесла проза, творы на гістарычную тэматыку. Аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, у т.л. “Добры дзень, мая Шыпшына” (1986), “Дзень, калі ўпала страла” (1988), “Асветніца з роду Усяслава” (1989), “Рандэву на манеўрах” (1992), “Міласць князя Гераніма” (1993), “Таямніцы полацкай гісторыі” (1994), “Пяць мужчын у леснічоўцы” (1994), “Фаўна сноў” (1995), “Божая кароўка з Пятай авеню” (1998), “Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны” (1998), “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (1999; у суаўтарстве з Г. Сагановічам), “Адкуль наш род” (1996; 2000), “Сны імператара” (2001), “Краіна Беларусь” (2003; у суаўтарстве з З. Герасімовічам), “Адкусі галаву вароне” (2003), “Ордэн Белай мышы” (2003), “Каханак яе вялікасці” (2004), “Час чумы” (2005), “Сланы Ганібала” (2005), “Паром праз Ла-Манш” (2006) і інш. Творы У. Арлова перакладзеныя на 25 моваў, у т.л. нямецкую, ангельскую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, літоўскую, славацкую, грузінскую і інш.

Эсэ “Незалежнасць — гэта...” з кнігі “Мой радавод да пятага калена” 1993 году перакладзенае больш чым на дваццаць моваў. Кнігі “Таямніцы полацкай гісторыі” (1994) і “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў спіс 100 самых папулярных беларускіх кніг ХХ стагоддзя, складзены паводле апытання газеты “Наша Ніва”.

Аўтар сцэнароў навукова-дакументальных фільмаў “Ефрасіння Полацкая”, “Полацкія лабірынты”, "Сімяон Полацкі" і інш.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1991), лаўрэат выдавецкай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча (1993), літаратурнай прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-Цэнтра (1996), прэміі Таварыства вольных літаратараў “Гліняны Вялес” (за зборнік эсэ “Божая кароўка з Пятай авеню”, 1998), прэміі “Еўрапейскі паэт свабоды” (за кнігу вершаў “Паром праз Ла-Манш”, 2010).


58. Імёны Свабоды. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2015
57. Patria aeterna: apaviadańni — Vydaviec Alaksiej Varaksin, Miensk, 2015
56. Ад Полацка пачаўся свет. My Polacak, the Cradle of the World — УП «Рифтур», Мінск, 2014
55. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя — KALLIGRAM, Браціслава, Славакія, 2012, 2013
54. This country called Belarus. An Illustrated History — KALLIGRAM, Bratislava, Slovakia, 2013
53. Страна Беларусь. Иллюстрированная история — KALLIGRAM, Братислава, Словакия, 2013
52. Краіна Беларусь: Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя — KALLIGRAM, Браціслава, Славакія, 2012, 2013
51. Ордэн Белай Мышы. (Серыя «Я кнігу маю») — Мн., 2013
50. Сьвецяцца вокны ды нікога за імі. — Мн., 2012
49. Пакуль ляціць страла. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012
48. Тайны полоцкой истории. — Мн., 2012
47. Імёны Свабоды. Аўдыёкніга — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011
46. Ля Дзікага Поля. Гістарычныя апавяданні. Аповесць. Эсэ. — Мн., 2010
45. Усё па ранейшаму толькі імёны зьмяніліся. — Мн., 2009
44. Prom przez kanał La Manche.. — Gdańsk., 2009
43. Таямніцы Полацкай гісторыі. — Мн., 2008.
42. Ордэн Белай Мышы. Аўдыёкніга. — «БелТонМедыа», 2008
41. Паром празь Ля-Манш. Аўдыёкніга. — «БелТонМедыа», 2008
40. Паўстанцы. Аўдыёкніга. — «БелТонМедыа», 2008
39. Сны імператара. Аўдыёкніга. — «БелТонМедыа», 2008
38. Таямніцы полацкай гісторыі. Аўдыёкніга. — «БелТонМедыа», 2008
37. Адкуль наш род. Аўдыёкніга. — Выдавец Алесь Калоша, 2007
36. Імёны Свабоды. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2007
35. Час чумы. Аўдыёкніга. — Выдавец ІП Алесь Калоша, 2006
34. Паром празь Ля-Манш. Вершы. — Мн., 2006
33. Kochanek jej wysokości. — Wrocław. 2006
32. Ад Полацка пачаўся свет. Гістарычныя эсэ. (Фота Сяргея Плыткевіча.) — Мн., 2005
31. Сланы Ганібала. Выбраныя эсэ. — Мн., 2005
30. Реквієм для бензопилки. — Київ, 2005
29. Час чумы. Гістарычныя аповесці. Апавяданні. — Мн., 2005
28. Каханак яе вялікасці. Гістарычныя апавяданні. Эсэ. — Мн., 2004
27. Адкусі галаву вароне. Эсэ. — Мн., 2003
26. Ордэн Белай Мышы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 2003
25. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. — Марцін (Славакія), 2003
24. Сны імператара. Апавяданні. Аповесці. Эсэ. — Мн., 2001
23. Десять веков белорусской истории. 862—1918. События. Даты. Иллюстрации. (В соавторстве с Генадзем Сагановичем). — Вильня, 2001
22. Requiem dla piły motorowej. — Białystok, 2000
21. Еўфрасіння Полацкая. Жыццяпіс і даследаванне спадчыны Асветніцы. — Мн., 2000
20. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. 862—1918. Падзеі. Даты. Ілюстрацыі.
(У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). — Вільня, 1999, 2000, 2002
19. Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай. Животворный символ Отчизны. История креста святой Евфросинии Полоцкой. — Мн., 1998
18. Божая кароўка зь Пятай авэню. Эсэ. — Мн., 1998
17. Рэквіем для бензапілы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1998
16. Адкуль наш род. Апавяданні. — Мн., 1996; Вільня, 2000, 2003
15. Тайны полоцкой истории. — Мн., 1995
14. Фаўна сноў. Вершы. — Мн., 1995
13. Таямніцы полацкай гісторыі. — Мн., 1994, 2000, 2002
12. Пяць мужчын у леснічоўцы. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1994
11. Мой радавод да пятага калена. Эсэ. — Мн., 1993
10. Міласць князя Гераніма. Аповесці. Апавяданні. — Мн., 1992
9. «Совершенно секретно», альбо Адзін у трох іпастасях. Літаратурна-публіцыстычныя артыкулы. Эсэ. — Мн., 1992
8. Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі. — Мн., 1992
7. Еўфрасіння Полацкая. Ефросиния Полоцкая. — Мн., 1992
6. Рандэву на манеўрах. Аповесць. Апавяданні. — Мн., 1992
5. Там, за дзвярыма. Вершы ў прозе. — Мн., 1991
4. Пока не погасла свеча. Повести и рассказы. — М., 1990
3. Асветніца з роду Усяслава. Ефрасіння Полацкая. — Мн., 1989
2. День, калі ўпала страла. Аповесці і апавяданні. — Мн., 1988
1. Добры дзень, мая Шыпшына. Апавяданні, аповесць. — Мн., 1986
http://arlou.by/knihi.htm

Комментариев нет:

Отправить комментарий