воскресенье, 13 марта 2016 г.

Уладзімір Арлоў

Уладзімір Арлоў 

Беларускі гісторык, празаік, эсэіст, паэт, віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-Цэнтра Уладзімір Арлоў нарадзіўся 25 жніўня 1953 у Полацку. Пра сваіх бацькоў і ўласнае дзяцінства і юнацтва У. Арлоў піша ў эсэ “Мой радавод да пятага калена, або Спроба пазбегчы выгнання”. “Я нарадзіўся ў таты з мамаю ў год Змяі паводле ўсходняга календара і ў год смерці Сталіна — паводле савецкага. Мой дзень нараджэння — у жніўні, значыцца, у сакавіку, калі вялікі правадыр народаў нарэшце выправіўся на той свет, я ўжо існаваў, ды мог не нарадзіцца, бо пасля радыёпаведамлення мама пачулася зусім блага. Свет гінуў, ад роспачы мама ў істэрыцы рвала валасы і надоўга трапіла ў бальніцу. Але тым разам савецкая медыцына перамагла (нашы савецкія хворыя — самыя здаровыя хворыя ў свеце!), і, перачакаўшы, відаць, непамысныя для мяне дні задыякальнага знаку Льва, я шчасна нарадзіўся на трэці дзень Паненкі”.

Генадзь Бураўкін: біяграфія

Генадзь Бураўкін: біяграфія

Уступ


З імем Г. Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае
веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай
мовы. Паэт добра ведаў жыцце народа, яго гісторыю і звычаі. Ён высока
цаніў жывое слова, умеў паставіць у вершы гэтае слова так, што яно заўсёды
гучала свежа і шчыра. У кожнага сапраўднага паэта абавязкова ёсць творы,
якія найбольш поўна прадстаўляюць яго найлепшым чынам. Яны, як правіла, і
найбольш вядомыя…